Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расейскіх магнатаў вабілі прывілеі польскіх”


Радыё Свабода Былы дэпутат польскага сойму, гісторык Філіп Лібіцкі расказаў Радыё Свабода а тым, як у яго краіне ўспрымаюць сьвяткаваньне Расеяй Дня народнага адзінства 4 лістапада.

Лібіцкі: “Думаю, кожная дзяржава мае права ўсталёўваць такія дзяржаўныя сьвяты, зьвязаныя з уласнай гісторыяй, якія лічыць патрэбнымі. З гэтым наўрад ці можна спрачацца. Аднак, відавочным зьяўляецца і тое, што кожнае дзяржаўнае сьвята зьяўляецца элемэнтам пабудовы, умацаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці народу, які жыве ў гэтай дзяржаве... Для мяне ясна, што выбар Расеяй менавіта гэтай даты – гэта выражэньне жаданьня будаваць самасьвядомасьць на супраціўленьні, успамінах аб падзеях, зьвязаных з барацьбой. У дадзеным выпадку, гэта барацьба з Польшчай. З польскага пункту гледжаньня – гэта ня самы лепшы выбар, і я думаю, што можна было знайсьці іншую дату для такога сьвята, і гэта значна лепш адбілася б на польска-расейскіх дачыненьнях...”

Радыё Свабода: “А якое значэньне падзеі 1612 году маюць для самой Польшчы?”

Лібіцкі: “Гэта быў пэрыяд найбольшага росквіту. Хачу нагадаць, што палякаў тады ў іх плянах тады часткова падтрымалі і некалькі буйных і ўплывовых расейскіх родаў. Расейскія магнаты ня мелі такіх прывілеяў і правоў, як польскія, і іх, вядома, вабіла падобная пэрспэктыва”.

• Адбылася прэм''ера фільму Анджэя Вайды пра Катынь , 11.08.2007
XS
SM
MD
LG