Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Івашкевіч: “Табу з плошчы Каліноўскага зьнятае”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў сядзібе Партыі БНФ арганізатары Сацыяльнага маршу падвялі ягоныя вынікі. Старшыня аргкамітэту Валеры Ўхналёў заявіў, што мэты дасягнутыя, акцыя прайшла мірна і спакойна. Паводле спадара Ўхналёва на акцыі зьявіліся новыя людзі. А сама стратэгія Сацыяльнага маршу мае пад сабой сур’ёзныя падставы і будзе працягвацца далей, лічыць старшыня аргкамітэту.



Падсумоўваючы вынікі Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў і шэсьця на Дзяды, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч сказаў:



“Дзякуючы дэманстратыўнай прапанове дыялёгу з боку апазыцыі, дзякуючы дыпляматычнаму ціску Эўразьвязу і таксама дзякуючы мужнасьці людзей, якія адгукнуліся на заклік апазыцыі нам гэтай восеньню ўдалося дэ-факта дамагчыся канстытуцыйнага права свабоды маніфэстацыяў: толькі ў Менску, толькі ў канкрэтныя некалькі дзён.

Але тым ня менш табу з плошчы Каліноўскага зьнятае. Учора некалькі чалавек свабодна маглі прайсьці і на плошчу Незалежнасьці. І гэта ў выніку спалучэньня некалькіх накірункаў ціску на ўладу – наяўнасьць саміх маніфэстантаў і рашучасьць іх выйсьці на вуліцу; дыпляматычны ціск Эўразьвязу і наш адкрыты зварот да ўладаў, што мы гатовы зь імі весьці размову.

А гэта выбівае зброю з рук, бо ўжываць рэпрэсіі супраць людзей, якія прапануюць дыялёг – гэта амаральна, прынамсі ў вачах эўрапейскіх палітыкаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG