Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адклалі працэс над супрацоўнікамі КДБ, якія зьбілі З.Ломаця


Алег Грузьдзіловіч, Менск Працэс перанесьлі на 14 лістапада паводле хадайніцтва пацярпелага, старшыні Камітэту дзяржкантроля Зянона Ломаця, кажуць у прэсавай службе Вярхоўнага Суду Беларусі. Працэс пройдзе за закрытымі дзьвярыма. Прозьвішчаў абвінавачаных у Вярхоўным Судзе не называюць.

Ад генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча раней стала вядома, што з чатырох абвінавачаных трое супрацоўнікі КДБ, адзін — супрацоўнік Савету бясьпекі.

Нагадаем, Зянона Ломаця зьбілі ў ліпені ў Магілёве. Паводле адной з вэрсіяў, супрацоўнікі КДБ, якія зьбілі Зянона Ломаця, падчас інцыдэнту нібыта былі ў міліцэйскай форме.

Празь некалькі дзён пасьля інцыдэнту адправілі ў адстаўку старшыню КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.

• Чаму невядомыя прозьвішчы абвінавачаных у зьбіцьці Зянона Ломаця?, 5.11.2007 • Напад на Зянона Ломаця: прычына адстаўкі Сухарэнкі ці банальная бойка?, 18.07.2007
XS
SM
MD
LG