Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльны марш. Фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў. 3


Радыё Свабода

14:13 Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода: “Я выйшаў на гэтую акцыю, каб прадэманстраваць, што для БНФ і для мяне асабіста няма забароненых месцаў, і улада ня можа забараніць мне прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, як і радыкалы ня могуць перашкодзіць мне прыйсьці на Бангалор. Галоўнае – эфэктыўнасьць акцыі. Дарэчы, я ня бачу тут тых, хто называў сябе “радыкальнай моладзьдзю”.







14:57Некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі дайшлі да плошчы Незалежнасьці. Яны сталі на прыступкі Дому ўраду, разгарнулі расьцяжку “Не – адмене льготаў”. Дэманстранты трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, скандуюць: “Жыве Беларусь”, “Свабоду палітвязьням”, “У нас адна дарога – Беларусь да Бога”. Іх суправаджаюць журналісты і байцы спэцназу ў цывільным. Нікога не затрымліваюць.









15:02 Акцыя ля Дому ўраду скончаная. Удзельнікі згарнулі сьцягі й разышліся.







***

Станьце карэспандэнтам "Свабоды"!

Зрабіце фота

Здыміце відэа*

Дашліце на адрас svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў
XS
SM
MD
LG