Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльны марш. Фотарэпартажы нашых карэспандэнтаў. 2


Радыё Свабода

12:40 Ля Акадэміі навук дачка Аляксандра Казуліна, яе сын і былы палітвязень Сяргей Скрабец стаяць з плякатам “Свабоду Казуліну!” на краі дарогі.



12:55 Калёна пачала рух да плошчы Бангалёр. Вуліца Сурганава рамантуецца, таму людзі выйшлі на праезную частку. Міліцыя заклікае перайсьці на ходнікі. Паводле ацэнкі міліцыі, у шэсьці бярэ ўдзел каля 1 тысячы чалавек.



















13:10 На скрыжаваньні вуліц Сурганава і Якуба Коласа маладыя людзі ў чорнай вопратцы распачалі бойку паміж сабой. Яны топчуць сьцягі. Сюды прыбылі байцы міліцыі спэцыяльнага прызначэньня пад кіраўніцтвам Юрыя Падабеда.



















13:15 Арганізатары Сацыяльнага маршу называюць бойку і агрэсіўныя дзеяньні маладых людзей у чорным правакацыяй. Намесьнік начальніка сталічнай міліцыі Аляксандар Найдэнка кансультуецца з камандзірам палку спэцназу Юрыем Падабедам.





13:40 Супрацоўнік міліцыі ў цывільным на пытаньне Радыё Свабода, ці былі затрыманьні падчас інцыдэнту на скрыжаваньні Сурганава і Коласа?" адказаў, што не.



13:40 Галава калёны дайшла ўжо да плошчы Бангалор. Гукаўзмацняльная апаратура працуе, гучыць песьня "Паветраны шар".





















14:00 На плошчы Бангалор у Парку дружбы народаў пачаўся мітынг. Першым выступіў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валер Ухналёў.

Арганізатар Сацыяльнага маршу Валер Ухналёў так ацэньвае дзеяньні ўладаў.

“Тое, што сёньня робяць улады, сьведчыць, што яны баяцца, калі людзі выходзяць на вуліцы і адкрыта выказваюць свае думкі, сваю нязгоду з палітыкай дзяржавы. Улады ўчыняюць розныя правакацыі, затрымліваюць актывістаў з інфармацыйнымі матэрыяламі. Многіх актывістаў з рэгіёнаў пазабіралі, ня пусьцілі ў Менск. А правакацыя, учыненая падчас самога Маршу, сьведчыць, што ўлады хочуць паказаць, што выйшлі ненармальныя людзі, нейкія адмарозкі, якія ня могуць цывілізавана выказаць нават тое, што яны хочуць”.



14:08 На мітынгу выступіў Сяргей Калякін, які падкрэсьліў, што сацыяльныя пратэсты будуць пашырацца. Ён скрытыкаваў палітыку ўладаў у дачыненьні да найбяднейшых слаёў насельніцтва.



15:00 Мітынг скончыўся.











***

Станьце карэспандэнтам "Свабоды"!

Зрабіце фота

Здыміце відэа*

Дашліце на адрас svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў
XS
SM
MD
LG