Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце і мітынг у Лошыцы


Радыё Свабода 13:53 Каля Крыжа ў Лошыцкім Яры актывісты КХП-БНФ усклалі кветкі, запалілі сьвечкі.На кароткім мітынгу выступілі Юры Беленькі, Валер Буйвал, Сяргей Папкоў. Быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка. Прасьпявалі гімн "Магутны Божа".

12:45 У Лошыцкім яры пачаўся мітынг. Адзін з кіраўнікоў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал зачытаў прысутным ліст ад Зянона Пазьняка. У лісьце гаворыцца пра тое, што месцы пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў у Лошыцкім яры былі адкрытыя ледзьве не адразу пасьля Курапатаў. Але ўлады ў свой час пабаяліся розгаласу й таму на месцы пахаваньняў паставілі гаражы. Зянон Пазьняў паабяцаў узнавіць раскопкі ў Лошыцкім яры, калі ягоная каманда прыйдзе да ўлады.

12:38 Шэраг палітыкаў і вядомых людзей сёньня ладзяць шэсьце ў Лошыцкі яр, дзе пазьней павінен адбыцца мітынг. Шэсьце пачалося ад Камвольнага камбінату. Зараз некалькі дзясяткаў чалавек ідуць па вуліцы Маякоўскага. Сярод іх – Мікола Крывальцэвіч, Юрась Беленькі, Франак Вячорка, Вячаслаў Сіўчык. Міліцыя не замінае дэманстрантам.

11:59 Каля Камвольнага камбінату сабраліся некалькі дзесяткаў сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і актывістаў іншых палітычных арганізацыяў. Яны зьбіраюцца ўскласьці кветкі ў Лошыцкім парку, каля крыжа. Зь вядомых асобаў там Вячаслаў Сіўчык, Валеры Буйвал.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце.

• “У Лошыцы расстрэльвалі людзей. Пра гэта расказвалі старыя бабулі”, 2.10.2007 • Лошыца: Крыж памяці ахвяраў рэпрэсій хочуць зьнесьці?, 1.10.2007 • Актывісты КХП БНФ ушанавалі памяць ахвяраў Лошыцкага яру, 4.10.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG