Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч у Мастах пад пільнай увагай амапаўцаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Масты, каб сустрэцца з сацыяльна неабароненымі людзьмі. Сустрэчы маюць адбыцца пад адкрытым небам у некалькіх месцах гораду. Ён прыехаў на запрашэньне жыхароў.

У прэс-службе А.Мілінкевіча паведамілі, што спачатку яго спынілі байцы АМАПу, каб спраўдзіць дакумэнты. Яны паехалі за ім і знаходзяцца побач зь месцам, дзё ён зьбіраецца гутарыць зь людзьмі пра сацыяльныя праблемы. Амапаўцы ўзброеныя аўтаматамі. Да месца сустрэчы таксама звозяць аўтобусамі людзей з чырвона-зялёнай атрыбутыкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG