Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенскіх актывістаў АГП спынілі на дарозе ў Менск другі раз


Сяргей Астраўцоў, Горадня Як паведаміў кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, непадалёк ад Іўя міліцыянты спынілі мікрааўтобус, у якім дзевяць чалавек ехалі на сацыяльны марш у Менск. Міліцыянты сказалі кіроўцу сесьці ў іхную машыну.

Пасьля гэтага міліцыянты сталі складаць пратакол, сказаўшы, што ў “Фальксвагене-транспарцёры” брудная шыба і пагнуты бампэр.

Перад тым актывістаў спынялі каля Скідаля, сказаўшы, што машына лічыцца сагнанай. Іх пратрымалі ў пастарунку, узялі тлумачэньні – дзе хто быў апошняй ноччу – і адпусьцілі. Але кіроўцу забралі ў Горадню, каб спраўдзіць на алькаголь. У рэшце рэшт, калі ўсіх адпусьцілі, яны вырашылі ўсё ж паехаць у сталіцу, хаця спазьняліся на марш.
XS
SM
MD
LG