Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Севярынец пра інцыдэнт з газэтай “Таварыш” перад форумам антыкамуністаў


Радыё Свабода Сустаршыня аргкамітэту форуму “Ў будучыню без камунізму” Павал Севярынец ад імя арганізатараў афіцыйна дыстанцыянаваўся ад інцыдэнту зь незалежнай газэтай “Таварыш”, які адбыўся перад пачаткам мерапрыемства.

“Перад тым як мы прыйшлі да сядзібы БНФ, хтосьці, хутчэй за ўсё, адзін з удзельнікаў форуму, выслаў да дзьвярэй дарожку зь сьвежых нумароў газэты “Таварыш”. Верагодна, ён хацеў такім чынам выказаць сваё стаўленьне да камуністычных ідэй. Аднак “Таварыш” – гэта незалежная газэта, таму, калі людзі пачалі таптацца па газэце, мы пастараліся як мага хутчэй усё прыбраць. Гэты інцыдэнт да ўласна форуму і яго арганізатараў ня мае ніякага дачыненьня”, сказаў Павал Севярынец.

У Менску прайшоў антыкамуністычны форум, “Наша Ніва”, 3.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG