Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся форум “У будучыню без камунізму”


Уладзімер Глод, Менск Умовы правядзеньня двух палярных па сваёй скіраванасьці форумаў, камуністычнага і антыкамуністычнага, моцна адрозьніваюцца. Антыкамуністы, якім улады не дазволілі арэндаваць вялікае памяшканьне, мусілі сабрацца на сядзібе БНФ, таму колькасьць удзельнікаў тут давялося абмежаваць. А вось прыхільнікі камунізму разьмясьціліся ў адным з найлепшым сталічных гатэляў, “Беларусь” – тут яны пражываюць, тут і праводзяць сваё мерапрыемства.

Сустаршыня форуму “Ў будучыню без камунізму” Павал Севярынец так адрэагаваў на міжнародную сустрэчу камуністаў:

“На мой погляд, для таго каб усім камуністам сабрацца ў Менску, можа быць толькі адна прычына – пакаяньне за тыя злачынствы, якія камунізм зьдзейсьніў на гэтай зямлі. Мы цудоўна ведаем, якое зло прынесьлі камуністычныя ідэі Беларусі і ўсяму сьвету”.

Адзінае, што аб’яднала ўдзельнікаў абодвух форумаў, гэта прывітаньні – камуністам яго накіраваў А.Лукашэнка, антыкамуністам – А.Мілінкевіч.

У грамадзянскім форуме “Ў будучыню без камунізму” ўдзельнічалі навукоўцы, асобы, якія пацярпелі ад камуністычнага рэжыму, палітыкі, грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі духавенства, замежныя дыпляматы, а таксама госьці з Украіны ды Расеі. Выступалі пастар Эрнэст Сабіла, гісторык Ігар Кузьняцоў, кіраўнік дыпляматычнай місіі Чэхіі Ўладзімір Румл, палітык Анатоль Лябедзька.

Яшчэ адзін сустаршыня форуму, Алесь Міхалевіч, казаў пра тое, што камунізм і сёньня прысутнічае ў Беларусі. Менавіта 3 лістапада, 25 гадоў таму, адбыўся адзін з самых трагічных эпізодаў аўганскай вайны: у загазаваным тунэлі сутыкнуліся дзьве калёны савецкай вайсковай тэхнікі. Але ўлады адмовілі Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане ў праве арганізаваць жалобнае мерапрыемства, якое мелі наведаць удзелдьнікі антыкамуністычнага форуму, паведаміў Алесь Міхалевіч.

Палітоляг Алесь Лагвінец, памочнік Аляксандра Мілінкевіча, удзельнічаў у форуме антыкамуністаў. Ён так падсумоўвае яго вынікі:

“Я лічу, што вельмі важна ўсьвядоміць, чым ёсьць камунізм, для таго каб будаваць лепшую будучыню. Пытаньне, якое пастаўленае арганізатарамі форуму, яно далёкасяжнае, але вельмі важна, каб мы ведалі тое, што прыносіць камунізм, калі тыя людзі, якеія выкарыстоўваюць гэтую ідэялёгію, прыходзяць да ўлады. І відавочна, Беларусь будзе незалежнай і дэмакратычнай і зможа будаваць лепшую будучыню толькі тады, калі яна будзе ведаць гістарычную праўду пра тыя злачынствы, што былі на нашай зямлі”.

Лукашэнка накіраваў прывітаньне камуністам, Мілінкевіч – іх праціўнікам 3.11.2007 Камуністы й антыкамуністы зьбіраюцца ў Менску 2.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG