Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Лявон Бабровіч


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

БАБРОВІЧ Лявон (1904, в. Мацкі Пастаўскага пав. Віленскай губ. -- 17.5.1934, Менск, НКВД), гісторык і публіцыст. У 1932 скончыў асьпірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі вывучэньня Зах. Беларусі. Займаўся гісторыяй мяст. Койданава і Койданаўшчыны, а таксама БСРГ. Арыштаваны 21.9.1933 ГПУ БССР у справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9.1.1934 Судовай калегіяй ОГПУ СССР прысуджаны да расстрэлу. Прысуд выкананы 21.5.1934. Рэабілітаваны 16.8.1956. Тв.: Мястэчка Койданава. -- Менск, 1929; Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). -- Менск, 1932; Багданскі Я., Бабровіч Л. Аб клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. -- Менск, 1932. Лiт.: Саламевіч Я. Слоўнік псэўданімаў, с. 23, 168; Возвращенные имена.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG