Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 25.08.2007 – 31.08.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

“Сьвяты дзень. І галоўнае, што грамадой ідзем, і не адчуваеш сябе ў гэтым сьвеце адзінокай, як гэта было ўсё маё жыцьцё”.

Мая Кляшторная, дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага, былая вязьніца Гулагу – падчас адзначэньня Дзядоў.

“На жаль, у нас у сучаснай Беларусі шмат што разьвіваецца па так званай “лініі Сталіна”.

Ігар Рынкевіч, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» – падчас адзначэньня Дзядоў.

“Ад нас чакаюць, што сёньня мы правядзем імпрэзы й на гэтым усё завершыцца. Аднак на гэтым усё не завершыцца: наперадзе грамадзкі суд над сталінізмам, наперадзе праца над ушанаваньнем памяці ахвяраў”.

Ігар Кузьняцоў, гісторык – на адзначэньні 70-й гадавіны кульмінацыі бальшавіцкага тэрору ў Беларусі.

“Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі нічога не вядома пра масавы расстрэл прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 году”.

З адказу КДБ на запыт грамадзкага аргкамітэту для ўвечненьня памяці ахвяраў рэпрэсіяў – дзе пахаваныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, якіх расстралялі ў канцы кастрычніка 1937 году?

“Я ўстрымаюся пакуль ад такіх адказаў. Вы ведаеце, у наш час лепей устрымацца. Тут лішні крок направа, крок налева — караецца ўсё. Ну, пакуль што яшчэ не расстрэл, але я думаю, што хутка да гэтага дойдзе”.

Гарадзенец – у адказ на пытаньне Свабоды «Ці пацярпела ваша сям’я ад сталінскіх рэпрэсіяў і што вы думаеце пра той час?»

“Я поўны рашучасьці растлумачыць надзвычай пазытыўнае стаўленьне беларускага прэзыдэнта да габрэйскага народу”.

Павал Якубовіч, галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия – Беларусь сегодня» – у інтэрвію радыёстанцыі “Коль Ісраэль”.

“Паколькі ізраільскі пасол вярнуўся ў Менск, хутчэй за ўсё, беларускі бок прынёс нейкія прабачэньні. Але не прамым тэкстам (бо, як вядома, “бацька” ніколі ня просіць прабачэньня), а патлумачыўшы, што яго няправільна зразумелі. Ізраілю на сёньняшні дзень, калі амбасадар вярнуўся, відаць, гэтага дастаткова. Але нідзе пра гэта ў Ізраілі ня пішуць”.

Барыс Марозаў, супрацоўнік Цэнтру расейскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту – пра рашэньне Ізраілю лічыць вычарпаным інцыдэнт з выказваньнямі А.Лукашэнкі пра Бабруйск і габрэяў.

“У нас усё так заціснута, што, баюся, марш мала што дасьць. Хаця галаву ўсё роўна трэба падымаць, усё роўна. Бо чым болей мы цярпім, тым болей нас ціснуць. Карацей, трэба крыху варушыцца. Але народ у нас вельмі цярплівы”.

Гарадзенец – у адказ на пытаньне «Свабоды» «Што Вы думаеце аб «Сацыяльным маршы», які мае адбыцца ў Менску?»

“Не, я пакуль ня чула. Чытаю “Советскую Белоруссию”. У ёй пра гэта яшчэ не паведамлялі”.

Мянчанка – у адказ на пытаньне «Свабоды» «Што Вы ведаеце думаеце аб «Сацыяльным маршы», які мае адбыцца ў Менску?»

“Я шчасьлівы, што слава Гары Потэра прыйшла і ў Беларусь. Гары і яго сябры тут не зусім чужыя. Як гаворыць Гардрыд у “Ордэне фэнікса” – сустрэў пару вар’ятаў-троляў на польскай мяжы. І крыху-крыху паспрачаўся з вампірам зь Менску. Няясна, праўда, кім быў гэты вампір. Я ўпэўнены, што на гэты конт у вас ёсьць свае ідэі”.

Найджэл Гулд-Дэвіс, часова павераны ў справах Вялікай Брытаніі ў Беларусі – адкрываючы сьвяткаваньне Гэлаўіна ў сваёй рэзыдэнцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG