Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды на Полаччыне


Радыё Свабода Сёньня ўвечары група грамадзкіх актывістаў з Полацку й Наваполацку прыйшла на Бельчыцкія могілкі, да Крыжа пакуты, каб ушанаваць памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў.

Згаданы крыж быў усталяваны ў 1991 годзе. Менавіта тут, у Бельчыцкім лесе, як сьведчыць паданьне, энкавэдысцкія каты хавалі свае ахвяры. Таму штогоду на Дзяды, у памяць ахвяраў бальшавіцкага і фашыстоўскага рэжымаў, ля Крыжа пакуты ладзяцца памінальныя мерапрыемствы.

Сёньняшнім адвячоркам тут былі запаленыя сьвечкі і адбылася задушная адправа, якую ладзіў настаяцель Полацкай грэка-каталіцкай парафіі а.Лявонці.

Пасьля супольнай малітвы адбыўся імправізаваны мітынг, і да Крыжа пакуты былі ўскладзеныя кветкі. Па традыцыі, пры канцы памінальнай імпрэзы яе ўдзельнікі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.
XS
SM
MD
LG