Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Беларусі ў Францыі абвяргае “Свабоду”


Радыё Свабода Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі адгукнулася на публікацыі на сайце svaboda.org, прысьвечаныя візыту ў Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сугайр Бэльхасэн.

У лісьце на Радыё Свабода прэсавая служба пасольства выказала нязгоду з інфармацыяй, якую сп-ня Бэльхасэн паведаміла нашаму карэспандэнту і якая ў ягоным пераказе зьявілася ў эфіры Радыё Свабода і на сайце svaboda.org:

29 кастрычніка: "Сугайр Бэльхасэн жадае сустрэцца з прадстаўнікамі чатырох міністэрстваў - юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў. Аднак пакуль улады не далі згоды - хоць ў амбасадзе Беларусі ў Францыі сказалі, што зрабілі ўсё магчымае для арганізацыі сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў".

"Спадарыня Бэльхасэн хацела прыехаць на працэс у Вярхоўным Судзе, дзе разглядалі рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб''яднаньня "Вясна". Аднак на тыя дні беларускія ўлады ня выдалі ёй візы".

Прэсавая служба пасольства Беларусі ў Францыі ў сваім лісьце пракамэнтавала інфармацыю сп-ні Бэльхасэн наступным чынам:

“... пад час размовы ў пасольстве са сп-няй С. Бэльхасэн напярэдадні яе паездкі ў Беларусь ёй было паведамлена, што пасольства не мае пацверджання яе сустрэчы ў МЗС Беларусі. Ніякай размовы пра тое, што зрабіла, альбо не зрабіла пасольства дзеля гэтай сустрэчы, не было.

Акрамя таго, сп-ні С. Бэльхасэн віза была выдадзена ў адпаведнасці з тымі датамі, якія яна самастойна ўказала ў візавай анкеце: з 29 кастрычніка па 3 лістапада. Ніякіх адмоў у візе на іншыя тэрміны, як сцвярджаецца на сайце радыё "Свабода", не было”.

Радыё Свабода мае намер атрымаць рэакцыю сп-ні Сугайр Бэльхасэн.

Praha, 2.11.2007. Ліст прэсавай службы пасольства Беларусі ў Францыі на Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG