Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: суд над старшынём суполкі Партыі БНФ працягнецца 14 лістапада


Радыё Свабода Шклоўскі раённы суд абвясьціў перапынак у разглядзе крымінальнай справы кіраўніка мясцовай суполкі Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава.

Сёньня на суд не прыйшлі дваццаць чатыры сьведкі. Сярод іх і дырэктар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі раёну Аляксандар Магераў, якому падначальваўся Фёдараў.

14 лістапада судовае паседжаньне павінна аднавіцца.

Аляксандра Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Яму інкрымінуюць злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Фёдараву пагражае да васьмі гадоў зьняволеньня.

Ад 1994 году Аляксандар Фёдараў працуе майстрам кацельняў. Перад зьняволеньнем ён кіраваў трыма кацельнямі. Дзьве зь іх лічыліся ў раёне ўзорнымі.

Шклоў: судзяць старшыню суполкі Партыі БНФ, 31.10.2007
XS
SM
MD
LG