Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыў Балмэр у Пінску


Вячаслаў Кулік, Менск Пінскі фотамастак Яўген Таламай перадаў “Свабодзе” свае здымкі, зробленыя 25 кастрычніка ў час неафіцыйнага візыту ў край сваіх продкаў галоўнага выканаўчага дырэктара (CEO) карпарацыі "Microsoft" Стыва Балмэра.

Паводле Яўгена Таламая, як мінімум шэсьць пакаленьняў прашчураў Балмэра жылі і працавалі ў Пінску. У 1920-я гады маці Стыва, Бэатрыс, апынулася ў ЗША, выйшла замуж за эмігранта Фрэда Балмэра, які працаваў мэнэджэрам у кампаніі “Форд” ў Дэтройце.

Стыў Балмэр нарадзіўся 24 сакавіка 1956 году ў Дэтройце. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардзе (ступень бакаляўра матэматыкі і эканомікі). Менавіта ў Гарвардзе Балмэр пазнаёміўся з Білам Гейтсам, будучым заснавальнікам карпарацыі "Microsoft".

У 1998 годзе, пасьля значнага шляху ў кар’ерным росьце, Балмэр быў прызначаны прэзыдэнтам кампаніі "Microsoft", а праз два гады ён замяніў Біла Гейтса на пасадзе галоўнага выканаўчага дырэктара кампаніі. Ад 2000 году менавіта Балмэр адказны за кіраваньне і разьвіцьцё гэтай карпарацыі.

Паводле дадзеных часопіса Forbs, Стыў Балмэр займае 24-ае месца сярод найбагацейшых людзей сьвету .

Пінск, 25.10.2007. Стыў Балмэр у Пінску. Госьць быў вельмі ўражаны, калі ў ваколіцы старой часткі габрэйскіх могілак у Пінску яму паказалі магілу прадзеда – Шломы Дворкіна Госьць быў вельмі ўражаны, калі ў ваколіцы старой часткі габрэйскіх могілак у Пінску яму паказалі магілу прадзеда – Шломы Дворкіна

Пінск, 25.10.2007. Стыў Балмэр у Пінску. У Пінску да сёньня працуе пякарня, якой валодалі нашчадкі Шломы Дворкіна – родзічы Стыва Балмэра У Пінску да сёньня працуе пякарня, якой валодалі нашчадкі Шломы Дворкіна – родзічы Стыва Балмэра

Пінск, 25.10.2007. Стыў Балмэр у Пінску. Паездка на радзіму прашчураў была падарункам мільярдэра сваёй роднай сястры. 25 кастрычніка Шэлі споўнілася 50. Напамінкам аб Пінску застанецца гравюра пінскага мастака Віктара Сагановіча Паездка на радзіму прашчураў была падарункам мільярдэра сваёй роднай сястры. 25 кастрычніка Шэлі споўнілася 50. Напамінкам аб Пінску застанецца гравюра пінскага мастака Віктара Сагановіча

Пінск, 25.10.2007. Стыў Балмэр у Пінску. Мясцовыя краязнаўцы Тацяна Хвагіна і Яўген Таламай падарылі ганароваму госьцю першы экзэмпляр новага фотаальбому “Пінск” Мясцовыя краязнаўцы Тацяна Хвагіна і Яўген Таламай падарылі ганароваму госьцю першы экзэмпляр новага фотаальбому “Пінск”

Пінск, 25.10.2007. Стыў Балмэр у Пінску. У Пінску Стыў Балмэр наведаў музэй гісторыі Палесься, дзе цяпер экспануецца выстава творчага аб’яднаньня “Арт-факт” У Пінску Стыў Балмэр наведаў музэй гісторыі Палесься, дзе цяпер экспануецца выстава творчага аб’яднаньня “Арт-факт”

Стыў Балмэр некалькі гадоў таму стаў зоркай відэапарталу YouTube – кадры зь яго выступу перад супрацоўнікамі кампаніі Microsoft сталі гэтак званым “відэавірусам”:

XS
SM
MD
LG