Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі зьніклых накіравалі ў пракуратуру “Абвінаваўчы акт”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дакумэнт, які падрыхтавалі юрысты й сваякі зьніклых апазыцыянэраў, складае болей за дваццаць старонак.

Адзін з аўтараў “Абвінаваўчага акту”, вядомы праваабаронца Гары Паганяйла, патлумачыў Радыё Свабода:
Г.Паганяйла: "У пракуратуры зьявіўся яшчэ адзін шанец завяршыць сьледзтва. Але апошні.”.
“Нашы высновы грунтуюцца на фактах, якія расьсьледавалі амаль дзевяць гадоў. Ведаем пра прэзумпцыю невінаватасьці, але выклалі нашае меркаваньне пра вінаватых у зьнікненьні Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага і назвалі пэўныя прозьвішчы.

У пракуратуры зьявіўся яшчэ адзін шанец завяршыць сьледзтва. Але апошні.

Сваякі зьніклых папярэдзілі Генэральную пракуратуру, што болей да яе зьвяртацца ня будуць. Усе будучыя звароты — толькі ў міжнародныя інстанцыі”.

Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка зьнік у траўні 1999 году.

У верасьні таго ж году невядомыя скралі дэпутата Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

У 2000 годзе зьнік апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі.

Гэтыя справы дагэтуль не расьсьледаваныя, лёс зьніклых невядомы. Сваякі зьніклых, беларуская апазыцыя і многія ў сьвеце мяркуюць, што да гэтых злачынстваў датычнае кіраўніцтва краіны.


• Генэральны пракурор Міклашэвіч сказаў, што справы зьніклых расьсьледуюцца, 17.01.2007
XS
SM
MD
LG