Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камуністычны і антыкамуністычны форумы пройдуць у Менску


Уладзімер Глод, Менск Адразу дзьве падзеі, наўпрост зьвязаныя з камунізмам, адбудуцца ў суботу, 3 лістапада, у Менску.

У форуме "У будучыню – без камунізму" прымуць удзел навукоўцы, асобы, пацярпелыя ад рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму, палітыкі, грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі духавенства, а таксама замежныя госьці, паведаміў Радыё Свабода адзін з арганізатараў акцыі, намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

Арганізатары форуму лічаць недапушчальным ператварэньне Беларусі ў цэнтар камуністычнай экспансіі і выказваюць свой рашучы пратэст супраць правядзеньня ў Мінску міжнароднай сустрэчы лідэраў камуністычных і працоўных партыяў. “Камуністы ўсяго сьвету выбралі Беларусь для правядзеньня свайго мерапрыемства, паколькі ў нашай краіне злачынствы камунізму дагэтуль не асуджаныя,” – адзначае Алесь Міхалевіч.

У форуме “Камуністы ў барацьбе супраць імпэрыялізму, за сацыялізм” зьбіраюцца удзельнічаць дэлегацыі камуністычных і рабочых партыяў больш за 80 краінаў.

Сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў сказаў Радыё Свабода, што гэтая міжнародная сустрэча прысьвячаецца 90-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён гаворыць, што мерапрыемствы, прысьвечаныя сьвяту, падзяляюцца на дзьве часткі – менскую і маскоўскую, пасьля сустрэчы ў сталіцы Беларусі госьці пераедуць у сталіцу Расеі. Арганізацыю форуму ў Менску Георгій Атаманаў тлумачыць гістарычнымі падзеямі, паколькі менавіта тут праходзіў першы зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.

• “У сёньняшнім сьвеце камуніст і дыктатура – рэчы несумяшчальныя” , 02.10.2007

• У Менск зьедуцца галоўныя камуністы плянэты, 06.09.2007

• Міхась Чарняўскі: Іх аб’ядноўваў антыкамунізм, 30.05.2007
XS
SM
MD
LG