Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Іван Яўсеенка


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ЯЎСЕЕНКА Іван Ермалаевіч, нар. 1906 у в. Баразна Гарадоцкага р-ну Віцебскай вобл. беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік к-су «Актывіст» у в. Баразна Вышадзкага с/с. Арыштаваны 32.04.13. Асуджаны 32.06.29 «тройкай» за а/с і антыкалгасную дзейнасьць паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады высылкі ў Казахстан. 89.06.30 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобласьці

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG