Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: міліцыя затрымала актывіста Станіслава Кавалеўскага


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай у Магілёве быў затрыманы і дастаўлены ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну моладзевы актывіст Станіслаў Кавалеўскі.

“Міліцыянты выглядзелі яго са свайго “ўазіка” на аўтобусным прыпынку ля Магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Патлумачылі, што адшукваецца чалавек, які ўчыніў крадзеж. У таго нібыта была такая ж сумка, як у Станіслава”, – паведаміў “Свабодзе” сябра Станіслава Ігар Барысаў.

Са словаў суразмоўцы, міліцыянты ўчынілі дагляд рэчаў Станіслава Кавалеўскага і забралі ўлёткі да Сацыяльнага маршу 4 лістапада ў Менску, а таксама асобнікі недзяржаўнай газэты “Наш Магілёў”.

У 11 гадзінаў Станіслава Кавалеўскага ўсё яшчэ ўтрымлівалі ў Ленінскім РАУС. Юнак адмаўляецца ад гутарак з міліцыянтамі, патрабуе выклікаць адваката.

Станіслаў Кавалеўскі вучыцца на другім курсе гістарычнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Куляшова. У Магілёве ён таксама ўзначальвае моладзевую суполку незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галінаў гаспадаркі.

12 кастрычніка Станіслава Кавалеўскага таксама затрымлівалі. Тады судзьдзя Ірына Сарока пакарала актывіста трыма суткамі арышту.

• Магілёў: Станіслаў Кавалеўскі на волі, 15.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG