Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На міліцыянтаў скасаваньне ільгот не паўплывае


Алег Грузьдзіловіч, Менск Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку за 2 кастрычніка

На кім не адаб’ецца адмоўна будучае скасаваньне льгот? “Народная воля” вызначыла гэтыя групы насельніцтва. Аўтар артыкулу “Плата за маўчаньне” Сьвятлана Калінкіна:

“Ніякай адраснай дапамогі ад скасаваньня льгот насельніцтву не прадугледжана, бо гэта не закладзена ў бюджэце. Але некаторыя катэгорыі грамадзянаў кампэнсацыю атрымаюць. Прыкладам, па міліцэйскім ведамстве ужо прадугледжана, што замест бясплатнага праезду ў грамадзкім транспарце ўсе супрацоўнікі атрымаюць бясплатныя праязныя білеты. Такім чынам яны нічога не губляюць. Тое самае і адносна страчанай міліцыянтамі і супрацоўнікам КДБ ільготы ў аплаце тэлефонных размоў. Яны ўсе пераходзяць на льготны тарыф сотавай сувязі, якая для іх стане таньней за стацыянарны тэлефон”.

Нагадаем, закон прадугледжвае скасаваньне льгот на лекі немаўлятам і большасьці інвалідаў. Таксама адбяруць апошнія льготы ў вязьняў канцлягераў, у тым ліку палітычных.

Яшчэ адна публікацыя. Газэта адшукала былога першага намесьніка старшыні КДБ Васіля Дземянцея, звольненага ў жніўні пасьля скандалу са зьбіцьцём старшыні Дзяржкантролю Зянона Ломаця. Хаця спадар Дземянцей ня быў шматслоўны, але вартае ўвагі паведаміў.

Газэта “Кур’ер з Віцебску” у артыкуле “Дзьве пэнсіі на трох” апавяла гісторыю сям’і Марчанкаў. 11 гадоў таму інвалідам па зроку даслалі зь Нямеччыны адмыслова навучанага сабаку-павадыра. Але зараз сабака таксама стаў сьляпы, і сям’я апынулася ў вельмі складанай сытуацыі. Чытачы, у тым ліку чыноўнікі, могуць даведацца і пра іншыя праблемы гэтай групы інвалідаў.

“Мясам яны харчуюцца раз на месяц. Часьцей не хапае сродкаў. Яшчэ праблема – палка для сьляпых. Такія палкі ў Беларусі выпускае адмысловае прадпрыемства “Пратэзіст”. Але гэтыя палкі вельмі цяжкія, для сьляпых яны нязручныя і людзі вымушаныя плаціць за палкі, якія вырабляюць прыватнікі”.

Пад рубрыкай “Незабытыя беларускія землі” лідзкая газэта “Наша Слова” зьмясьціла артыкул старшыні ТБМ Алега Трусава “Дзьвінскі край”. Рэдактар Станіслаў Суднік:

“Пасьля вайны колькасьць беларусаў у Латвіі і Дзьвінску ўвесь час павялічвалася. У 1959-м годзе ў Латвіі жыло 60,9 тысячы беларусаў, а ў 1989 годзе – 120 тысяч, зь іх у Дзьвінску 10 тысяч чалавек”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG