Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Vox Populi: “Чым болей мы цярпім, тым болей нас ціснуць”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Што гарадзенцы думаюць аб "Сацыяльным маршы", што мае адбыцца ў Менску? Гэтае пытаньне людзям задаваў наш карэспандэнт.

Спадар: “Ня вернуць ніколі льготаў, я ў гэтым упэўнены”.

Ягоны прыяцель: “Сэнс, напэўна, ёсьць праводзіць марш, але нічога ня вернуць”.

Спадар: “Міліцыянтам ільготы трэба рэзаць”.

Карэспандэнт: “А астатнім — інвалідам, “чарнобыльцам”?”

Спадар: “А гэтым ня трэба”.

Карэспандэнт: “А калі яны пойдуць на марш, ці змогуць дамагчыся свайго?”

Спадар: “Нічога гэта ня дасьць, нічога. Гэта было апошняе слова нашага прэзыдэнта”.

Малады спадар: “У мяне ў самаго дзіця, з 1 студзеня адмяняюць ільготы, а дзеці да трох гадоў маглі атрымліваць лекі льготна. А хто гэта вітае? Ніхто гэтага не вітае”.

Карэспандэнт: “А як вы думаеце, можна такім маршам штосьці зьмяніць, вярнуць ільготы?”

Малады спадар: “У нас ніякага плёну ня будзе, няма сэнсу”.

Іншы малады спадар: “Я думаю, што наўрад ці мы даможамся нейкіх вынікаў, а льготы павінны быць, я думаю”.

Ягоны сябра: “Я ўвогуле за льготы. Галоўнае, каб іх маглі кантраляваць, каб грошы правільна разьмяркоўваліся”.

Спадарыня-інвалід: “Льготы ўжо ня вернуць, калі гэта прынялі на больш высокім узроўні ўлады. Я інвалід з маленства, у мяне не застанецца льготаў, паколькі ў мяне трэцяя група. А па гэтай групе практычна ўсе льготы адмянілі”.

Маладая спадарыня: “Па-мойму, пра льготы размова ішла, калі яшчэ ня быў прыняты закон, вельмі даўно. І ніхто не спрабаваў нечага зрабіць, а калі яго прынялі — пачынаюцца маршы”.

Сталы спадар: “У нас усё так заціснута, што, баюся, марш мала што дасьць. Хаця галаву ўсё роўна трэба падымаць, усё роўна. Бо чым болей мы цярпім, тым болей нас ціснуць. Карацей, трэба крыху варушыцца. Але народ у нас вельмі цярплівы”.

Малады спадар: “Я лічу, што праводзіць нешта трэба, змагацца за сваё існаваньне”.

Спадар: “Я думаю, што няма сэнсу праводзіць маршы, таму што прайшло паўгоду з таго часу, як прынялі рашэньне наконт ільготаў, і марш наўрад ці што зьменіць, проста будзе шмат шуму, а вынікаў ніякіх”.
XS
SM
MD
LG