Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч: "На маршы трэба выкарыстоўваць розныя фарматы"


Ганна Соўсь, Менск Арганізатары “Сацыяльнага маршу” лічаць станоўчым момантам тое, што акцыя будзе адбывацца ў розных фарматах. "Трэба адыходзіць ад “прымітыўных схемаў, калі ўсе зьбіраюцца ў адным месцы. У розных фарматах праходзілі найбольш масавыя вулічныя акцыі апазыцыі на пачатку 1990-х гадоў”, — згадвае адзін з арганізатараў "Сацыяльнага маршу" Віктар Івашкевіч.

Частка людзей пойдзе 4 лістапада дазволеным уладамі маршрутам ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. За гэта прагаласавала бальшыня сяброў аргкамітэту “Сацыяльнага маршу”.

А прадстаўнікі некаторых моладзевых арганізацыяў вырашылі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, як і плянавалася ад пачатку.

Адзін з арганізатараў “Сацыяльнага маршу”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што трэба адыходзіць ад “прымітыўных схемаў, калі ўсе зьбіраюцца ў адным месцы”.

“Падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў 1991-м, 1992-м, 1993 гадах былі розныя цэнтры. Дзеяньне рознымі групамі больш эфэктыўнае дзеля мабілізацыі розных людзей.

У сёньняшняй сытуацыі, калі, можа быць, наступае час, калі ўлады хочуць дэманстраваць эўрапейцам, што яны здольныя на дэмакратычную эвалюцыю, вяртаньне да тактыкі дзейнасьці рознымі калёнамі, якія каардынуюцца паміж сабой і ахопліваюць розныя групы людзей, робіцца актуальнай.

Сёлета былі спробы розныя фарматы выкарыстаць. І таму, калі ёсьць жаданьне моладзі сабраць свой актыў на плошчы асобна і тым самым прадэманстраваць, што яны могуць нешта зрабіць самі, а ня проста бузіць на акцыі, арганізаванай іншымі, то я, напрыклад, гэта вельмі ўхваляю.

І я зьбіраюся прыйсьці туды, каб сваімі шырокімі эўрапейскімі грудзямі захіліць іх ад магчымых рэпрэсіяў з боку ўладаў”, — кажа намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Заплянаваная на нядзелю 4 лістапада акцыя “Сацыяльны марш” выступае за зьмену сацыяльнай палітыкі ў краіне.

• У "Сацыяльнага маршу" — два маршруты, 31.10.2007 • За “Сацыяльным маршам” будуць назіраць дыпляматы, 30.10.2007 • Сканфіскавалі 5 тысяч наклеек з абвесткамі пра “Сацыяльны марш”, 30.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG