Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Антон Бярнацкі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён.

БЯРНАЦКІ Антон Аўгуставіч, нар. у г. Нясьвіж Баранавіцкай вобл., паляк, са службоўцаў, выш. адук., кіраўнік Лясной дырэкцыі Нясьвіскага лясьніцтва. Арыштаваны 44.09.21. Асуджаны 45.09.01 “асобай нарадай” за сувязь зь нямец. разьведкай паводле арт. 63-1 КК БССР на 8 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. 92.12.30 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 35090-с.

*** Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы згадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў – на сайце martyraloh.org – даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG