Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Расеі сумняецца, ці трэба будаваць другую нітку "Ямал – Эўропа"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску паведаміў, што “Расея зрабіла свой выбар, пачаўшы будаваць газаправод “Nord Stream” праз Балтыйскае мора на Захад”. Ён дадаў, што “гэты газаправод дае магчымасьць наўпроставых паставак газу ў Эўропу”.

На ўдакладняльнае пытаньне журналістаў, што адзін праект, магчыма, не перашкодзіць другому, амбасадар адказаў: “Мы пачалі будаваць “Nord Stream”. Дык што ж цяпер, закопваць гэтыя грошы?”

На нядаўняй з рэгіянальнымі расейскімі журналістамі Аляксандар Лукашэнка прапанаваў на 5 гадоў вызваліць расейцаў ад аплаты транзыту газу празь Беларусь пры ўмове, што Расея адмовіцца ад праекту “Nord Stream” на карысьць другой ніткі “Ямал-Эўропа”.

• Прапанова А.Лукашэнкі “Газпрому” бессэнсоўная бяз згоды Польшчы, 15.10.2007
XS
SM
MD
LG