Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Алесь Анціпенка


Радыё Свабода У чацьвер, 1 лістапада, ад 10.00 да 11.00 са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 размаўляў філёзаф, мэдыя-аналітык Алесь Анціпенка.

Яму 54 гады, нарадзіўся ў Слаўгарадзкім раёне. Кандыдат філязофскіх навук, працаваў у Інстытуце філязофіі і права Акадэміі навук, Нацыянальным цэнтры імя Ф.Скарыны, Беларускім фондзе Сораса.

Алесь Анціпенка – аўтар шматлікіх публікацыяў у айчынным і замежным друку, каардынатар выпуску і рэдактар шматлікіх кніжак пра пэрспэктывы й надзённыя клопаты Беларусі. У яго дзьве працоўныя мовы – беларуская і ангельская. За 10 апошніх гадоў не напісаў ніводнага артыкулу па-расейску.

"Пра сучаснага беларуса што ні скажы – усё будзе няпраўдай. Беларус яшчэ недафармаваны як нацыянальны тып. І ўсё ж можна аптымістычна ці, прынамсі, з пэўнай доляй самаіроніі сьцьвердзіць, што, стварыўшы беларуса, Бог заманіфэставаў сваю веліч, красу і сілу", – сказаў Алесь Анціпенка ў кароткім інтэрвію Радыё Свабода.

Пытаньні Алесю Анціпенку можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com

Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Анціпенкам.
XS
SM
MD
LG