Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціна Кудлацкая: “Чыстага” мясцовага самакіраваньня ў нас пакуль няма”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Працягваем сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Валянцінай Кудлацкай. Яна жыве і працуе ў Верхнядзьвінску. Сёньня спадарыня Кудлацкая расказвае пра досьвед умацаваньня ў рэгіёне прынцыпаў мясцовага самакіраваньня.

Уліцёнак: “У Верхнядзьвінску вас называюць “амбіцыйнай” – таму што вылучалі сябе на пасаду старшыні райсавету?”

Кудлацкая: “Такога не чакалі: усе дакумэнты былі папярэдне аформлены. Але й шанцаў у мяне не было, бо дэпутацкі корпус фармаваўся ўжо зусім па іншых прынцыпах…”

Уліцёнак: “Што вы зрабілі як шараговы дэпутат?”

Кудлацкая: “Мой мікрараён адзіны ў горадзе, дзе няма водаправоду і ніводнага грамадзкага калодзежу. І разам са сваімі выбарцамі, толькі пры іх падтрымцы, удалося выправіць сытуацыю. Гэтаксама дабіліся асьвятленьня вуліц. Я ўтварыла дыскусійны клюб, дзе выбарцы спрачаліся з чыноўнікамі. Аднак на Беларусі сёньня няма пакуль вось такога чыстага мясцовага самакіраваньня ў тым сэнсе, як яно павінна быць”.

Уліцёнак: “Ну а жыхароў гэта хвалюе?”

Кудлацкая: “Большай частцы людзей ні холадна, ні горача…”

Уліцёнак: “Якім фактам можна пераканаць людзей у неабходнасьці рэальнага самакіраваньня?”

Кудлацкая: “Верхнядзьвінск зарабляе ў свой бюджэт толькі 47 працэнтаў. Астатняе прыходзіць па датацыі зь Менску. І адтуль нам кажуць: сёньня вы будуеце школу, а мост – заўтра. Пры мясцовым жа самакіраваньні дэпутатам дэлегіруюць і паўнамоцтвы, і свае праблемы”.

Уліцёнак: “Ёсьць прыклад, каб хоць раз народ падняўся: ды калі, скажам, нарэшце ў нас мост пабудуюць!”

Кудлацкая: “Дзьве школы было ў горадзе, дзеці займаліся ў некалькі зьменаў. Людзі актыўна патрабавалі – трэба нешта рабіць! І трэцюю школу пабудавалі”.

Уліцёнак: “У чым выяўляецца плён народнай самаарганізацыі ў Верхнядзьвінску?”

Кудлацкая: “Пачалася рэформа ЖКГ, і кіраўнікі толькі што пабудаваных жыльлёвых каапэратываў палічылі – тое зусім не дармавое жытло мусіць даглядацца належным чынам. І мы зьвярнуліся да ўлады з прапановай правесьці “круглы стол”, вызначыць за ім функцыянальныя абавязкі камунальнікаў і адказнасьць жыхароў. Улада пагадзілася.

Яшчэ прыклад. Тры гады таму мы паднялі праблему Сар’янскага складу захаваньня ядахімікатаў – там вялікія праблемы. Чыноўнікі былі супраць, бо, маўляў, няма грошай. Але мы грукаліся ва ўсе дзьверы, і на сёньня праект падрыхтаваны”.

Валянціна Кудлацкая адзначыла ў сераду гэтыя матэрыялы на нашым сайце:

• Эліягу Валк: “Якубовіч няправільна выконваў сваю місію” , 31.10.2007 • Бабруйск: “Чым адрозьніваецца Нью-Ёрк ад Бабруйску?” , 31.10.2007 • У Сацыяльнага маршу — два маршруты , 31.10.2007 • Улады ня хочуць гаварыць аб правах чалавека? , 31.10.2007 • “Дзеяслову” – 5 гадоў, 31.10.2007
XS
SM
MD
LG