Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску на вуліцах можна было сустрэць аматараў старажытнага кельцкага сьвята – “Гэлоўіна”. Удзельнікі сьвяткаваньня ў касьцюмах розных пачвараў выйшлі таксама на Кастрычніцкую плошчу і ў некаторых месцах на праспэкце Незалежнасьці.

На Кастрычніцкай плошчы міліцыянты нікога не затрымлівалі, аднак патрулявалі тэрыторыю і сачылі за сытуацыяй. А моладзь весялілася. На плошчы я налічыў каля дзесяці гэлаўінскіх аранжавых гарбузоў са сьвечкамі. А гэта асноўны атрыбут сьвята. Гутару з дзяўчынай, якая трымае ў руках гарбуз:

Карэспандэнт: “Дзе вы знайшлі гэты гарбуз?”

Дзяўчына: “У мяне гарбуз быў 8 кіляграм. Я заплаціла за яго 8 тысяч. Я яе выразала, яна стала важыць меней. Прадаецца яна на Камароўцы, дэфіцыту няма”.

Адзін юнак апрануў вялізны гарбуз на галаву і крочыў па плошчы з сябрамі, які таксама пераапранутыя ў касьцюмы. Пытаюся, чаму яны сьвяткуюць “Гэлоўін”?

Юнак: “Многа сьмеху”.

Юнак: “Гэлаўін цудоўнае сьвята, можна паказаць, хто што ўмее рабіць”.

Юнак: “Традыцыя проста такая ёсьць сьвяткаваць з сябрамі кожны год. І сьвяткаваць, і сьвяткаваць”.

Цяпер знаёмлюся зь людзьмі ў масках.

“Мяне завуць Жэня. У мяне касьцюм сьмерці. Я яго адмыслова рыхтавала для “Гэлоўіна”. Я старалася над ім некалькі дзён. На жаль, у нас у Беларусі не распаўсюджанае гэта сьвята, але ў Амэрыцы дзеці ходзяць па дамах і патрабуюць цукерак. У нас , на жаль, гэтага няма і мы проста весялімся і ўсіх віншуем з “Гэлоўінам”. Так што Хэппі, Гэлаўін”.

Адна бабуля спынілася і доўга глядзела на дзяўчыну. Гутару з бабуляй.

Бабуля: “Для чаго вось ходзіць з касой? Яна касіць умее?!”

Карэспандэнт: ”А што не падабаецца вам?”

Бабуля: “Не. Адстань са сваёй гэтай барабалаўкай”.

Аднак бальшыня мінакоў рэагавала на гэлаўінскія гуляньні дружалюбна. Хаця маскі ў некаторых удзельнікаў сьвяткаваньня былі і страшныя.

“У мяне касьцюм нявесты Зомбі. Мой муж са мной дрэнна абыходзіўся, біў і я памерла. А сёньня паднялася з мёртвых. Мы і ў рэстаране навялі шухер і ў Макдонльдсе, усюды, проста цудоўна, я ўсіх люблю”.

Гутару з дзяўчатамі, якія апранулі касьцюмы нячыстай сілы.

Карэспандэнт: “А ў Беларусі многа нячыстай сілы?”

Дзяўчаты: “Хапае”.

Карэспандэнт: “А хто ў нас самы страшны?”

Дзяўчаты: “Гэта нельга казаць. Лепш прамаўчаць”.

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”

Менск, 31.10.2007. “Гэлоўін”
XS
SM
MD
LG