Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спэцназ выціскае моладзь з Кастрычніцкага пляцу ў Менску


Радыё Свабода, Менск Байцы спэцназу міліцыі выціскаюць людзей з Кастрычніцкага пляцу, якія прыйшлі адзначыць “Гэлоўін”.

Спэцназаўцам не спадабаўся зьнешні выгляд маладых людзей, апранутых ведзьмакамі, вампірамі і нячысьцікамі. Моладзь зь міліцыянтамі спрачаецца, называе іх дзеяньні незаконнымі. На пляцы людзі гучна абураюцца.

Тых, каго выціскаюць, некалькі дзясяткаў чалавек. Пакуль затрыманьняў не было, але да пляцу пад’ехаў аўтазак.

• Затрыманыя ўдзельнікі адзначэньня “Гэлоўіну” ў Менску , 31.10.2007 • Брытанскі павераны сустрэўся ў Менску з вампірам, 30.10.2007
XS
SM
MD
LG