Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Магілёў: моладзевую актывістку даймае супрацоўнік КДБ</B>


Радыё Свабода Моладзевая актывістка Тацяна Буланава другі дзень запар зазнае перасьлед з боку супрацоўніка Камітэту дзяржаўнага бясьпекі. Аляксандар Мядзьведзеў, як ён сябе называе, учора ўвечары наведаўся да дому актывісткі. Сёньня патрабаваў ад яе сустрэчы ў горадзе.

Тацяна Буланава кажа, што супрацоўніка КДБ цікавілі пытаньні, зьвязаныя зь ейным навучаньнем у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Ён прасіў назваць імёны студэнтаў унівэрсытэту з Магілёву. Акрамя таго, ён намагаўся высьветліць, хто арганізуе ў Беларусі адукацыйныя сэмінары для актывістаў няўрадавых арганізацыяў.

Сваю цікаўнасьць супрацоўнік КДБ аргумэнтуе выключна клопатам пра лёс Тацяны Буланавай ды іншых маладых людзей, якія наведваюць апазыцыйныя мерапрыемствы.

Тацяна Буланава непакоіцца за сваю маці, зь якой супрацоўнік КДБ таксама сустракаўся.

• Магілёў: суд не задаволіў скаргі актывісткі Тацяны Буланавай , 23.07.2007 • Магілёў: Тацяну Буланаву аштрафавалі на 155 тысяч рублёў , 12.06.2007
XS
SM
MD
LG