Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – Міжнародны дзень эканоміі.


Радыё Свабода Менавіта ў гэты дзень амаль 20 гадоў таму (1988) адбыўся першы Інтэрнацыянальны кангрэс прадстаўнікоў ашчадных касаў. Па задумцы стваральнікаў, гэты дзень прысьвечаны эканоміі ня толькі грошай, але эканоміі ў шырокім сэнсе – часу, сілаў, рэсурсаў навакольнага сьвету.

З 1 лістапада памер пражытковага мінімуму на душу насельніцтва складзе 185 670 беларускіх рублёў. Для параўнаньня, гэтая ж сума ад 1 лютага да 30 красавіка складала 170 500 рублёў. Для дзеяздольнага насельніцтва пражытковы мінімум складзе на 20 тысячаў болей, чым сярэдні – 206 160 бел. рублёў. Пэнсіянэры вымукшаны мінімальна пражыць на 165 400, а дзеці ва ўзросьце да 3 год – на 157 890. А вось мінімальны заробак ад 1 студзеня гэтага году складае 83, 7 даляра у эквіваленце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG