Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўдзельнікі адзначэньня “Гэлоўіну” ў Менску


Радыё Свабода, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пецярых чалавек, якія адзначалі “Гэлоўін”. Міліцыянты падышлі да затрыманых у ЦУМе і паведамілі, што тыя мусяць паехаць у міліцыю Савецкага раёну Менску.

Сярод затрыманых – Андрэй Кім, Тацяна Лашкарова, Валянцін Сакалоўскі, карэспандэнт “Нашай Нівы” Яраслаў Сьцешык і Юрась Шалін.

Кім Сакалоўскі расказаў “Свабодзе”, што удзельнікі адзначэньня былі апранутыя адпаведна сьвяту. На руках і нагах меліся бінты.

Цяпер супрацоўнік міліцыі складаюць адміністрацыйныя пратаколы на затрыманых. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Міліцыянты кажуць, што выгляд затрыманых – гэта абраза грамадзкай маралі.

Затрыманых нанач дадому не адпусьцілі.

“Гэлоўін” сьвяткуецца ў апошні дзень кастрычніка як пярэдадзень Дня ўсіх сьвятых. Галоўныя сымбалі сьвята – ліхтары-галовы, выразаныя з гарбузоў, і пераапранутыя ў мітычных пэрсанажаў маладзёны. Навукоўцы адносяць узьнікненьне сьвята да старажытных кельтаў. У ЗША на адзначэньне “Гэлоўіну” штогод траціцца некалькі мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG