Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру -- Эдуард Акулін


Радыё Свабода

Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе Эдуард Акулін, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу "Дзеяслоў", аўтары і чытачы якога днямі сьвяткавалі 5-годзьдзе з часу заснаваньня.

Тым часам жыхары Менску скажуць, які іх самы ўлюбёны дзеяслоў беларускай мовы.

У "Начных досьледах" сёньня пра тое, чаму ў Беларусі тармозіцца разьвіцьцё тэлефоннай сувязі праз інтэрнэт. Наконт пэрспэктываў гэтага віду сувязі выкажуцца незалежныя спэцыялісты. Для параўнаньня вывучым сытуацыю ў гэтай галіне ў Чэхіі.

Апрача таго ў "Начной Свабодзе" рэпартажы з адзначэньня 70-годьдзя з дня нараджэньня мастака Яўгена Куліка, з адкрыцьця выставы жывапісу ў рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Беларусі і са сьвяткаваньня Гэлаўіну на менскіх вуліцах.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Троіца", а ў "Начной чытанцы" – казкі для дарослых Анкі Ўпалы.

Пасьля 23-й гадзіны: агляд лістоў на "Свабоду", аповед пра вёску Дуброва Маладэчанскага раёну ў сэрыі "Падарожжа Свабоды", інтэрвію з украінскім сьпеваком Сьвятаславам Вакарчуком і запіс адказаў гісторыка сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі Леаніда Маракова на пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG