Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка аб’явіў вымову Шэйману і пакараў некаторых сілавікоў


Алег Грузьдзіловіч, Менск 29 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №540, якім пакараў шэраг сілавікоў у сувязі са справай гарадзенскага міліцыянта Аляксандра Сяргейчыка, якога суд прызнаў вінаватым у некалькіх забойствах.

Вымовы абвясьцілі дзяржсакратару Рады бясьпекі Віктару Шэйману, міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву, ягоным намесьнікам Віктару Жыбуртовічу і Віктару Філістовічу, намесьнікам генэральнага пракурора Беларусі Віктару Прусу й Сьцяпану Касуху.

Першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Шчурко папярэджаны пра службовую неадпаведнасьць.

Суд над Аляксандрам Сяргейчыкам адбыўся яшчэ ў лютым. Былога міліцыянта прызналі вінаватым у дванаццаці забойствах і асудзілі да расстрэлу.

• Пачаўся суд над міліцыянтам, абвінавачаным у сэрыі забойстваў , 20.02.2007
XS
SM
MD
LG