Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах нанава усталявалі “Лаву Клінтана” (фотарэпартаж)


Радыё Свабода Адноўлены мэмарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці” гэтак званая “Лава Клінтана” сёньня быў нанава ўсталяваны ў Курапатах.

Яго адрэстаўраваў скульптар Алесь Шатэрнік. Усталёўваць мэмарыяльны знак яму дапамагалі адказны сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, актывісты партыі Міхась Сазон і Алег Радзюк.

Пасьля ўсталяваньня ў студзені 1994 году прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам мэмарыяльны знак 12 разоў быў апаганены вандаламі. Праваахоўныя органы ніколі не знайшлі і не пакаралі злачынцаў.

На здымку: скульптар Алесь Шатэрнік нанава зрабіў скрадзены вандаламі вянок і частку лавы

На здымку: супольная праца

На здымку: Алесь Чахольскі, Алесь Шатэрнік, Алег Радзюк і Міхась Сазон

На здымку: праца амаль завершаная

На здымку: адрэстаўраваная “Лава Клінтана”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG