Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аб зьбіцьці З.Ломаця разгледзіць Вярхоўны Суд


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч па выніках калегіі пракуратуры, якая адбылася 31 кастрычніка.

Паводле Пятра Міклашэвіча, у гэтай справе фігуруюць тры супрацоўнікі КДБ і супрацоўнік дзяржсакратарыяту Савету бясьпекі. Два з абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, у астатніх узялі падпіску пра нявыезд.

Нагадаем, інцыдэнт з удзелам чыноўнікаў з Камітэту дзяржкантролю адбыўся ў ліпені ў Магілёве. Старшыню Камітэту Дзяржкантролю Зянона Ломаця і ягоных падначаленых зьбілі людзі, якія былі апранутыя як міліцыянты. Праверка, аднак, высьветліла, што гэта былі супрацоўнікі КДБ.

Расьсьледавалі інцыдэнт на асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі. Назіральнікі не выключалі, што гэты выпадак спрычыніўся да адстаўкі старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

Пётар Міклашэвіч паведаміў пра іншыя гучныя крымінальныя справы.

У прыватнасьці, расьсьледавалі першы эпізод са справы былога старшыні “Белнафтахіму” Аляксандра Бароўскага, якога вінавацяць у нанясеньні стратаў у вялікіх памерах.

Паводле генэральнага пракурора, у эпізодзе фігуруюць 1,6 мільёна даляраў.

Справу таксама хутка перададуць у суд, сказаў Міклашэвіч.

Працяг слухайце ў эфіры і чытайце на сайце “Свабоды”.

• Напад на Зянона Ломаця: прычына адстаўкі Сухарэнкі ці банальная бойка?, 18.07.2007
XS
SM
MD
LG