Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Павал Кухта


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

Павал КУХТА. Нарадзіўся ў 1910 годзе ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёну. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Вялікая Лука Старадароскага раёну. Арыштаваны ў лістападзе 1937 году. У сьнежні асуджаны да вышэйшай меры пакараньня за шпіянаж на карысьць Польшчы. Расстраляны ў Слуцкай турме 22 студзеня 1938 году.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG