Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнку накіраваны зварот з патрабаваньнем вызваленьня А.Казуліна


Радыё Свабода, Менск Яго падпісаў шэраг вядомых асобаў, сярод якіх старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, прафэсар Юрась Хадыка, лідэр стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец, лідэр ПКБ Сяргей Калякін і іншыя.

Яны заклікаюць А.Лукашэнку праявіць грамадзянскую мужнасьць, сумленнасьць і неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна.

Гэты зварот кіраўніку Беларусі накіравала дачка палітзьняволенага Вольга Казуліна.

Паводле былога адваката палітвязьня Ігара Рынкевіча, улады маюць юрыдычны мэханізм для выпраўленьня памылак па палітычна матываванай крымінальнай справе А.Казуліна.

Дагэтуль у Генэральнага пракурора Беларусі знаходзіцца на разглядзе наглядная скарга адваката Казуліна, у якой выказана патрабаваньне адмяніць судовыя рашэньні адносна былога кандыдата ў прэзыдэнты і спыніць вытворчасьць па крымінальнай справе з-за адсутнасьці складу злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG