Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды-2007: Шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры дазволеныя


Ганна Соўсь, Менск Менскія ўлады дазволілі правесьці 4 лістапада ў нядзелю шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры з нагоды Дня памяці продкаў. Адпаведную заяўку падавалі актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ.

Намесьнік старшыні партыі Сяргей Папкоў сёньня атрымаў станоўчы адказ з Менгарвыканкаму. Сяргей Папкоў паведаміў “Свабодзе”, што збор заплянаваны на 12-ую гадзіну ля будынку Палацу культуры камвольнага камбінату. Далей людзі пойдуць шэсьцем на ходніках да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, дзе будзе праведзены жалобны мітынг.

• “У Лошыцы расстрэльвалі людзей. Пра гэта расказвалі старыя бабулі”, 2.10.2007

У нядзелю 28 кастрычніка Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя арганізавала шэсьце і мітынг у Курапатах з нагоды Дзядоў. У акцыі ўзялі ўдзел ад 1,5 да 2 тысячаў чалавек. • Онлайн-рэпартаж, 28.10.2007 • Фотарэпартажы, 28.10.2007 • Відэа, 28.10.2007 • Шэсьце і мітынг. Слайд-рэпартаж, 28.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG