Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: судзяць старшыню суполкі партыі БНФ


Вячаслаў Кулік. Менск Сёньня ў Шклове пачаўся суд над актывістам партыі БНФ Аляксандарам Фёдаравым. Яго вінавацяць у парушэньні працэдуры выплаты заробку. Да арышту 14 чэрвеня гэтага году спадар Фёдараў працаваў майстрам на дзьвюх кацельнях у Шклове і нібыта тады выплачваў заробак падстаўным асобам.

У жніўні пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.

22 кастрычніка Аляксандару Фёдараву споўнілася 50 гадоў.

Аляксандар Фёдараў – актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі на загад пракурора, але тады хутка вызвалілі.

Падрабязнасьці пра суд над Аляксандарам Васільевым – пазьней у эфіры і на інтэрнэт-сайце Радыё Свабода.

• Вінцук Вячорка: "У Шклове – палітычная зачыстка!", 15.06.2007 • У Шклове затрыманы кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, 14.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG