Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы на ўсім эканомім, бо такое жыцьцё”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня – міжнародны дзень эканоміі, зацьверджаны ААН. Яго ідэя ўзьнікла ў 1988 годзе падчас першага міжнароднага кангрэсу ашчадных банкаўскіх інстытутаў. Паводле задумы заснавальнікаў, яго трэба прысьвяціць ня толькі эканоміі грошай, але і ў шырокім сэнсе – эканоміі часу, сілаў, рэчаў і гэтак далей. Апытаньне ў Менску – што трэба эканоміць

Маладзён: “Усё патрэбна эканоміць. Найбольш важнае – час. Бо хочацца ўсё пасьпець. Якраз зарабіць шмат грошай”.

Спадарыня: “Няма чаго эканоміць. Грошай не хапае, іх ніяк не зэканоміш. Час эканоміць? Неяк ужо і час не эканоміш. Я проста жыву, каб мне было прыемна”.

Маладзіца: "І грошы эканомлю, бо жыльля няма. Зьбіраем грошы на жыльлё. Толькі не эканомлю на сваёй сям’і, на дзецях. А так, электраэнэргію эканомім. Хочацца жыць шырока, навогул, нічога не эканоміць. Не задумвацца, што трэба эканоміць, а проста жыць”.

Маладзён: “Я думаю, больш за ўсё трэба эканоміць свае сілы. Каб чалавек усяго сябе не аддаваў толькі заробку грошай, але каб ён пэўны час аддаваў самому сабе. Бо даражэй за здароўе ў чалавека нічога няма. Я лічу, што эканомія здароўя – самая галоўная задача для чалавека”.

Спадарыня: “Час людзей эканоміць трэба. Бо ходзім як Марка па пекле. Вось мабільнік паламаўся, і хаджу, як Марка па пекле і ня ведаю, куды ісьці. Ніхто нічога не бярэ. Будзем эканоміць час, дык і здароўе будзем эканоміць, каб не хадзілі, як дурні”.

Бабуля: "Здароўе трэба эканоміць старым, бо ўжо мала засталося. Тады будуць жывыя нашы ўнукі, праўнукі, і тады будзем ім дапамагаць”.

Маладзён: “Час і грошы. Час – даражэй. Бо час – грошы”.

Спадарыня: “Мы на ўсім эканомім. У нас такое жыцьцё, што трэба на ўсім эканоміць. Самае важнае, напэўна, грошы. Іх больш за ўсё не хапае. Ну і час таксама разыходзіцца. А да здароўя і рукі не даходзяць. На гэтых эканоміях пра здароўе ня думаеш”.

Дзядуля: “У такім узросьце, напэўна, сілы трэба эканоміць. Адзеньне? Дык хто што раней яшчэ купіў, да перабудовы, і яшчэ нешта падкупіў і ўсё. І хапае. Беражліва трэба, канечне, адносіцца. Ну, і беражліва адношуся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG