Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Улада хоча кантраляваць інтэрнэт-выданьні, каб у любы момант іх зачыніць”


Віталь Цыганкоў гутарыць з рэдактарам інтэрнэт-газэты "Салідарнасьць", Аляксандрам Старыкевічам (на фота) Створаная на ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі міжведамасная працоўная група, якая вывучае досьвед краінаў СНД і Эўропы ў пытаньнях прававога рэгуляваньня інтэрнэт-СМІ, схіляецца да высновы, што сецевыя вэрсіі пэрыядычных выданьняў трэба рэгістраваць як сродкі масавай інфармацыі.

Цыганкоў: “Якія мэты ставяць улады, заяўляючы, што трэба рэгістраваць інтэрнэт-выданьні? У сваіх выступах беларускія чыноўнікі настойваюць якраз на тым, што ў інтэрнэце можна знайсьці ўсялякія асабістыя абразы, зьнявагі на адрас вядомых асобаў, кадры жорсткасьці – мы, маўляў, хочам ўвесьці розныя ўнармаваньні толькі дзеля таго, каб спыніць вось гэтыя нэгатыўныя зьявы...”

Старыкевіч: «Якраз гэтыя мэты дасягнуць немагчыма, бо Інтэрнэт занадта вялікі і не падпарадкоўваецца беларускім уладам. Тое, пра што яны кажуць, захаваецца ў любым выпадку. Ды яны такой мэты ня ставяць, гэта такое афіцыйнае абгрунтаваньне..

Насамрэч гутарка ідзе пра тое, каб стварыць цяжкасьці для незалежных Інтэрнэт-рэсурсаў. Натуральна што далёка ня ўсе зь іх пройдуць тую рэгістрацыі, пра якую гавораць улады?”

Цыганкоў: “Як павінна рыхтавацца незалежная інтэрнэт-супольнасьць, ведаючы такія намеры ўлады? Ці пойдзе, на вашу думку, хто-небудзь з інтэрнэт-СМІ на рэгістрацыю, калі яна будзе ўведзена, ці проста яны будуць існаваць пад замежнымі сэрвэрамі?”

Старыкевіч: “Некаторыя пойдуць, некаторыя – не. Бо ў нашым выпадку нібыта ёсьць пэўнае поле для манэўру, мы можам хаця б паспрабаваць зарэгістравацца, а іншыя інтэрнэт-рэсурсы ня маюць такіх шанцаў. Хаця і ў нас іх няшмат.

Пытаньне ў тым, ці пройдзе дастаткова фармальная рэгістрацыя, і ўсё застанецца збольшага на сёньняшні рэйках, ці будзе распачата інтэрнэт-блякада тых незалежных сайтаў, якія рэгістрацыю ня пройдуць”.

Цыганкоў: «Вынікі такіх дзеяньняў улады будуць неадназначнымі. Адны кажуць, што гэта паспрыяе разьвіцьцю інтэрнэт-партызанкі, іншыя – што інтэрнэт-выданьні стануць больш асьцярожнымі..”.

Старыкевіч: “Улада імкнецца да таго, каб кантраляваць інтэрнэт-выданьні, і ў любы момант мець магчымасьць іх зачыніць. Таму пэўныя плюсы, з яе пункту гледжаньня, у такі раскладзе будуць. Іншая справа, што мы, напрыклад, імкнёмся працаваць паводле заканадаўства і прафэсійных законаў журналістыкі, каб нам не прад’яўлялі аніякіх прэтэнзіяў. Аднак зразумела, што як паводле знакамітай показцы, “біць будуць не па законе, а па твары”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG