Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч сустрэўся з сваёй адвакаткай


Радыё Свабода Сёньня ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня палітвязень Артур Фінькевіч сустрэўся з сваёй адвакаткай. Гутарка доўжылася блізу чатырох гадзінаў.

Дамову з адвакаткай заключылі магілёўскія праваабаронцы.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель са спасылкай на адвакатку паведаміў “Свабодзе”, што Артуру Фінькевічу інкрымінуюць парушэньне рэжыму спэцкамэндатуры. Яму пагражае да трох год зьняволеньня.

“Што канкрэтна зьдзейсьніў у камэндатуры Артур Фінькевіч адвакатка пакуль устрымліваецца паведамляць”, сказаў Барыс Бухэль.

Паводле праваабаронцы, сьледзтва ў справе Артура Фінькевіча распачалося яшчэ 24 кастрычніка.

Магілёўская пракуратура для дакладнасьці вядзеньня справы знайшла перакладчыка, бо Артур Фінькевіч адмаўляецца гаварыць па-расейску.

Заўтра да Фінькевіча павінна прыехаць маці і ягоная сяброўка.

У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу.

Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.

• Ці абвінавацяць Артура Фінькевіча ў новай крымінальнай справе?, 30.10.2007 • Моладзеваму актывісту А.Фінькевічу выставілі новае абвінавачаньне , 26.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG