Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру “Свабоды” – Леанід Маракоў


Радыё Свабода Сёньня госьцем “Начной Свабоды” будзе пісьменьнік і гісторык Леанід Маракоў, дасьледчык сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі. Жыхары Горадні раскажуць пра лёс рэпрэсаваных у іх сем''ях.

У “Начных досьледах” сёньня размова пра тое, чаму ў Беларусі такі дарагі доступ да інтэрнэту. Жыхары Менску ацэняць якасьць паслуг сваіх правайдэраў.

Апрача таго, у “Начной Свабодзе” рэпартажы з уручэньня прэміяў пераможцам конкурсу “Свабода – гэта...”, арганізаваным рухам “За Свабоду”, і зь вечарыны да 5-годзьдзя часопісу “Дзеяслоў”.

У “Гукапісе” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт “Троіца”, а ў “Начной чытанцы” будуць гучаць казкі для дарослых Анкі Ўпалы.

Пасьля 23-й гадзіны: у сэрыі “Падарожжа Свабоды” аповед пра Бабруйск, у перадачы “Беларускае замежжа” размова пра адзначэньне Дзядоў у дыяспары, агляд лістоў на “Свабоду” і гутарка ў “Вольнай студыі” зь пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG