Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Якубовіч “даносіць добрае стаўленьне А.Лукашэнкі да габрэяў”


Радыё Свабода Павел Якубовіч, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Ізраілі, поўны “рашучасьці растлумачыць надзвычай пазытыўнае стаўленьне беларускага прэзыдэнта да габрэйскага народу”. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыёстанцыі “Коль Ісраэль”.

Як падаюць ізраільскія расейскамоўныя СМІ, пасланец беларускага прэзыдэнта і галоўны рэдактар газэты “Советская Белоруссия”, які днямі прыбыў у Тэль-Авіў, мае намер .

Напярэдадні беларускі амбасадар у Ізраілі Ігар Ляшчэня вызначыў мэту візыту пасланца беларускага прэзыдэнта такімі словамі: “данесьці добрае стаўленьне Аляксандра Лукашэнкі да габрэйскага народу”.

Сёньня ў ізраільскім кнэсэце на просьбу беларускай амбасады адбылася сустрэча Ляшчэні і Якубовіча з старшынём парлямэнцкай камісіі па зваротах грамадзянаў Софай Ландвэр. Паведамляецца, што сустрэча насіла так званы тлумачальны характар у сувязі зь нядаўнімі скандальнымі выказваньнямі беларускага кіраўніка па “габрэйскім пытаньні”.

Як пракамэнтавала Софа Ландвэр, “габрэйскі народ памятае за ўсю сваю гісторыю нямала нанесенай яму крыўды. І таму сёньня, у XXI стагодзьдзі хацелася б, каб такога кшталту інцыдэнтаў было як мага меней. Дачыненьні паміж Ізраілем і Беларусьсю заўсёды базаваліся на прынцыпах самапавагі, і трэба іх толькі ўмацоўваць, а ня ставіць пад сумнеў”.

Як падаюць расейскамоўныя ізраільскія мэдыі, найбліжэйшымі днямі Павел Якубовіч будзе працягваць “мірыць беларусаў і ізраільцаў”. Ён стане ўдзельнікам онлайн-канфэрэнцыі з чытачамі інтэрнэт-выданьня .

Учора пасланец беларускага прэзыдэнта даў інтэрвію радыёстанцыі “Коль Ісраэль”, у часе якога заявіў, што “поўны рашучасьці растлумачыць надзвычай пазытыўнае стаўленьне беларускага прэзыдэнта да габрэйскага народу”. Павел Якубовіч паведаміў журналістам пра тое, як адбываецца яго візыт і падкрэсьліў, што адчувае сябе тут “сярод сваіх”.

Інтэрвію было дадзена напярэдадні мітынгу ў Ерусаліме, прысьвечаным адкрыцьцю вуліцы імя Машы Брускінай, закатаванай фашыстамі менскай падпольшчыцы. Павел Якубовіч заявіў пра свой намер расказаць ерусалімцам аб тым, “як беларускі прэзыдэнт Лукашэнка, беларускія палітычныя кіраўнікі, улада беларуская, народ беларускі ставяцца да Галакосту, да ахвяраў і подзьвігаў габрэяў ў часе ІІ усясьветнай вайны”.

12 кастрычніка, у часе прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску, беларускі прэзыдэнт сказаў: “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG