Сьледчы магілёўскай пракуратуры прад’явіў Артуру Фінькевічу абвінавачаньне ў сьледчым ізалятары. Артур мае чатыры спагнаньні за парушэньні правілаў унутранага распарадку на “хіміі”.
Паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу, дастаткова трох спагнаньняў, каб завялі крымінальную справу і накіравалі яе ў суд.
Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” лічаць, што крымінальная справа супраць Артура Фінькевіча — вынік мэтанакіраванай рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў супраць маладафронтаўцаў. Толькі цягам месяца на Гомельшчыне завялі тры крымінальныя справы супраць Андруся Цянюты, Кірылы Атаманчыка й Арсена Ягорчанкі.
Сустаршыню “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу, які адбывае паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, пагражае новы турэмны тэрмін. Паводле аналягічнага абвінавачаньня судзілі семярых актывістаў арганізацыі.
“Гэта яшчэ адно яскравае сьведчаньне чарговай хвалі рэпрэсіяў супраць “Маладога фронту”, – гаворыць Павал Севярынец. – Разам з тым прызначаны суд над Зьмітром Дашкевічам, выкліканы ў псыханэўралягічны дыспансэр Андрусь Цянюта ў Гомелі, чыняцца спробы выключыць з навучаньня студэнтаў у Менску, Магілёве, Полацку. Безумоўна, гэта ўсё помста за мужнасьць, за веру, зь якой “Малады фронт” вядзе сваё змаганьне”.
Мікола Статкевіч лічыць, што палітычныя матывы ў крымінальнай справе супраць Артура Фінькевіча відавочныя:
“Безумоўна, яўная палітычная замова, таму што на “хіміі” знаходзяцца людзі, якія маюць не чатыры спагнаньні, як у Артура, калі паводле закону можна распачынаць крымінальныя справы, а чатырнаццаць, пятнаццаць, шаснаццаць…
Я бачыў такіх людзей, якія пры наяўнасьці любой капейкі напіваюцца і б’юцца рэгулярна, а іх пасьля адбыцьця трэцяй часткі тэрміну на папраўчыя работы дахаты адпраўлялі, каб яны там нейкі працэнт плацілі... Безумоўна, гэта палітычная замова”.
Днямі Артур Фінькевіч пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
Моладзеваму актывісту А.Фінькевічу выставілі новае абвінавачаньне, 11.10.2007 Артур Фінькевіч у сьледчым ізалятары, 26.10.2007