Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сугайр Бэльхасэн правядзе сустрэчы ў Горадні


Радыё Свабода, Горадня Прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сугайр Бэльхасэн працягвае візыт у Беларусь. Сёньня яна праводзіць сустрэчы ў Горадні з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.

Сугайр Бэльхасэн жадае сустрэцца з прадстаўнікамі чатырох міністэрстваў — юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў. Аднак пакуль улады не далі згоды на гэтыя сустрэчы.

Таксама Сугайр Бэльхасэн выказала пажаданьне наведаць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

Сугайр Бэльхасэн заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зьяўляецца найбольш напружанай у рэгіёне. Праваабаронцы працуюць ва ўмовах рэпрэсіяў. Мэта місіі — падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. А таксама вывучыць умовы ўтрыманьня пад вартай і выпадкі жорсткага абыходжаньня ў зьняволеньні.

• С.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі, 29.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG