Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Іван Абрамчук


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён.

АБРАМЧУК Іван Міхалавіч, нар. 1898 у в. Глінка Пінскага павету, беларус, бракёр на заводзе імя Молатава ў Менску. Арыштаваны 37.10.26. Асуджаны 37.12.09 пастановай НКВД СССР і пракурора СССР як агент польскіх выведорганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.02.01. 89.04.28 справу пераглядала пракуратура БВА. Справа ўзноўлена КГБ РБ 30487-с.

*** Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы згадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў – на сайце martyraloh.org – даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG