Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Віцебск: затрыманы 25 удзельнікаў акцыі памяці ахвяраў рэпрэсіяў</B>


Радыё Свабода, Віцебск Ля Віцебску міліцыянты затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў. Імпрэза праходзіла з ініцыятывы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ на ўзьлеску каля вёскі Паляі.

Там у 1930-1950 гады НКУС праводзіла масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсіяў. На ўшанаваньне сабралася 25 чалавек. Сябры КХП БНФ усталявалі мэмарыяльны крыж і пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Міліцыянты, якія назіралі за хадой імпрэзы на чале з маёрам Аляксандрам Ліленкам, кваліфікавалі яе як “несанкцыянаваны мітынг”. Усіх прысутных на аўтобусе, якім яны прыехалі ў Паляі, міліцыянты змусілі паехаць у міліцыю Віцебскага раёну.

Старэйшы апазыцыянэр Барыс Хамайда узяў адказнасьць за арганізацыю ўшанаваньня на сябе і прапанаваў міліцыянтам адпусьціць астатніх. Міліцыянты не пагадзіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG