Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабода – гэта жыцьцё бяз страху”


Радыё Свабода Сёньня ў адной зь менскіх кавярняў будуць уганараваныя пераможцы конкурсу, які ладзіў рух “За свабоду”.

Удзельнікам конкурсу было прапанавана завяршыць выраз, які пачынаўся словамі “Свабода – гэта...” Кожны ахвотны мог даслаць сваё разуменьне сэнсу свабоды.

Паводле Юрася Губарэвіча, у конкурсе ўзялі удзел больш за сто чалавек, якія даслалі каля 200 варыянтаў вызначэньня слова “свабода”.

Найлепшыя дзесяць варыянтаў вызначыла журы. Галасаваньне за найлепшыя варыянты таксама праводзілася падчас масавых акцыяў.

Першае месца ў Віталя Вінаградава, які лічыць: “Свабода – гэта жыцьцё бяз страху”.

Кожны зь пераможцаў атрымае майку з сымболікай руху “За свабоду” – на майцы таксама будуць адлюстраваныя дзесяць варыянтаў вызначэньня свабоды.
XS
SM
MD
LG